У Веткаўскім музеі адкрыецца выстава, прысвечаная архетыпам бабіцкай іконы

Веткаўскі музей запрашае на адкрыццё новай выставы «Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы». Арганізатары  абяцаюць здзівіць наведвальнікаў як прадстаўленымі экспанатамі паасобку, так і канцэпцыяй выставы агулам. 


Новая выстава ў Веткаўскім музеі

Беларускія народныя іконы, а менавіта, творы бабіцкай школы, у простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй.

Гэты археалагічна-гістарычны кантэкст аказваецца жывым у духоўным кантэксце промыслу, міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Усё гэта і спараджае сапраўдныя шэдэўры, пераконваючы нас у глыбіні і надзейнасці народнай памяці.

Адкрыццё адбудзецца 3 мая а 16.00. Філіал музея знаходзіцца па адрасе г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны.