Васіль Быкаў і яго Мефістофель. Віртуальны Універсітэт запрашае на аўтарскі курс Васіля Дранько-Майсюка, прысвечаны выбітнаму беларускаму пісьменніку

20 лютага распачынаецца сёмы сезон працы Віртуальнага Універсітэта. Адкрывае яго Васіль Дранько-Майсюк сваім аўтарскім курсам, прысвечаным Васілю Быкаву. 


Afiša

Васіль Быкаў — першы айчынны пісьменнік, які здабыў сусветную вядомасць далёка за межамі Беларусі. Яго творы з жорсткай дакладнасцю раскрывалі сутнасць чалавека ў экстрэмальных умовах.

Як і Янка Купала Васіль Быкаў лічыў, што наша рэальнасць страшней за пекла.

Маючы вялікую славу, наш герой зазнаў і вялікія спакусы, калі вельмі цяжка было не паўтарыць лёс Рыбака з яго знакамітай «Ліквідацыі» («Сотнікава»).

Калі адбудуцца заняткі?

Заняткі анлайн курса адбудуцца 20 лютага, 27 лютага і 5 сакавіка

Пачатак у 19.00 (па Мінску).

Як запісацца на курс?

Заяўкі на курс прымаюцца да 19 лютага.

Запісацца на заняткі можна па спасылцы.

Што ў праграме курса?

На аўтарскім курсе Васіля Дранько-Майсюка вы даведаецеся:

  • За што Васіль Быкаў сябе дакараў?
  • Чаму усесаюзная слава яго не радавала?
  • Чым так раз’юшыў савецкую ўладу твор «Мёртвым не баліць»?
  • Што дапамагло Васілю Быкаву ў апошнія гады жыцця зазнаць сапраўдны творчы рэнесанс?

Разынка заняткаў — у тэатральна-дакументальным падыходзе. У сваім аўтарскім курсе Васіль Дранько-Майсюк выкарыстоўвае дакументы, нечаканыя факты і падае гэта па-акторску выразна і экспрэсіўна. У гледачоў з’яўляецца ўражанне, што яны на сапраўдным спектаклі.

Васіль Дранько-Майсюк — выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн), выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы і сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў.

Запісы папярэдніх заняткаў Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным Універсітэце можна паглядзець па спасылцы.