Вайцюшкевіч заспявае песні на вершы Алеся Камоцкага – 31 мая

08.05.2018 Афіша

31 мая ў малой зале КЗ «Мінск» Зміцер Вайцюшкевіч выканае лепшыя песні на вершы Алеся Камоцкага, у тым ліку памятныя ўсім «Раскажы мне пра дождж», «Я ішоў да цябе» ды шматлікія іншыя.

Альбом «Паравіны году» (2003) на вершы Алеся Камоцкага стаў паваротным момантам у кар’еры Змітра Вайцюшкевіча. Менавіта на ім да таго часу пераважна фолкавы экс-удзельнік гуртоў «Палац» і Kriwi ператварыўся ў майстра сардэчнай лірыкі і тонкага інтэрпрэтатара беларускай паэзіі.

Ужо пасля таго дзякуючы перакладам Камоцкага ў выкананні Вайцюшкевіча на беларускай загучалі вершы японскіх паэтаў, а таксама вядомыя італьянскія і французскія песні, у тым ліку «Bella Ciao», «Ne me quitte pas» (Жак Брэль).

– У гэтым годзе ўвосень споўніцца 15 гадоў альбому «Паравіны году», а ў чэрвені – 60 гадоў Алесю Камоцкаму, які ў творчым сэнсе стаў хросным бацькам таго Вайцюшкевіча, якога вы ведаеце зараз. Гэта добрая нагода для ўтульнага лірычнага канцэрта, падчас якога некалькі песень мы выканаем разам з Алесем, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Акампанаваць Войцюшкевічу і Камоцкаму будуць Канстанцін Гарачы (клавішныя) і Аляксандр Шувалаў (баян).

vajciushkievich-afisha-kamocki

Зміцер Вайцюшкевіч «Паравіны году»

31 мая – малая зала КЗ «Мінск» – 19.00

Квіткі: ад 20 рублёў

Продаж: сайт і касы Kvitki.by, салоны сувязі «Евросеть», «Связной», «На связи».

Інфалінія: (033) 661 14 32.