Заўтра ў Мінску адбудзецца вечарына памяці паэта Сержа Мінскевіча

У чацвер, 8 снежня, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук адбудзецца вечарына памяці Сержа Мінскевіча «Мой разбіўся анёл». Будуць вершы, успаміны, аповеды.


120716-1.jpg

Серж Леанідавіч Мінскевіч — паэт і перакладчык, кампазітар, бард, літаратуразнаўца, а яшчэ кандыдат філалагічных навук. Спадар Серж больш за 20 гадоў працаваў у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі з 2001 па 2022 г., апублікаваў каля 150 навуковых работ.

Літаратурная спадчына паэта сабраная на адмысловай выставе ў бібліятэцы.

Уваход вольны.

Дата: 8 снежня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: інфармацыйна-выставачны цэнтр Цэнтральнай навуковай бібліятэкі, вул. Сурганава, 15, Мінск