Вечарына “Восень і іншыя коткі”

29.09.2011 Афіша

Паэтычны тэатр “Арт. С” запрашае 30 верасьня 2011 года на вечарыну-фарс “Восень і іншыя коткі”.

Бяруць удзел творцы, якія сьпяваюць і пішуць самі па сабе: Тацяна БАРЫСЮК, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Антон ДЗЯНІСАЎ, Мікола КАНДРАТАЎ, Ірына КЛІМКОВІЧ, Максім КЛІМКОВІЧ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Анастасія РАДЗІКЕВІЧ, Сяргей СЫС, Віктар ШНІП, гурт “Вясёлка” і інш. Вядоўцы: Вадзім КЛІМОВІЧ і Аксана СПРЫНЧАН.

Чакаем усіх, хто любіць ВОСЕНЬ і КОТАК ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18 й гадзіне (пятніца).

Уваход, як і выступы, вольны.