• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.12.2018 | Кіно Беларуская мова

Velcom сабраўся агучыць па-беларуску 65 фільмаў, шукае перакладчыкаў

© Shutterstock

Беларускі мабільны апэратар Velcom разьмясьціў на сайце Marketing.by абвестку аб пошуку падрадчыка для перакладаў фільмаў на беларускую мову – паведамляе Свабода.

Як расказала Свабодзе прадстаўніца кампаніі Ганна Пракаповіч, 65 стужак для перакладу і агучкі адносяцца да самых розных жанраў. Якія канкрэтна, пакуль сакрэт — нават ад перакладчыкаў, калі яны возьмуцца за працу, будуць патрабаваць падпісаць дамову аб неразгалошаньні.

У верасьні Velcom праводзіў апытаньне аб тым, якія стужкі варта перакласьці на беларускую: сярод 244 варыянтаў былі «Рэмба. Першая кроў», «Дагрукацца да нябёсаў», «Эўратур», «Прынцэса Мананоке» і іншыя фільмы самых розных жанраў і розных гадоў выпуску. Да таго Velcom заяўляў, што зьбіраецца стварыць свой тэлеканал, на якім абяцае ў тым ліку беларускамоўны кантэнт.

Што патрабуюць ад удзельнікаў тэндэру

Ад кампаніі-кандыдата патрабуюць расшыфроўваць арыгінальныя гукавыя дарожкі, перакладаць яе і пераагучваць з улікам зыходнага матэрыялу, самастойна праводзіць студыйны запіс і мастэрынг. Галасоў для агучкі мае быць ня менш за тры. І ня менш за тры перакладзеныя фільмы мае быць у партфоліё перакладчыка. Заяўкі прымаюцца да 14 сьнежня.

Пераклады маюць рабіць для інтэрнэт-сэрвісу Voka. Праект асобны ад тых перакладаў фільмаў, што рабіліся для кінатэатраў студыяй «Кінаконг» для праекту «Беларускія ўікэнды». У межах таго праекту ўжо пераклалі фільмы «Падынгтан», «Кніга Ілая», «У джазе толькі дзяўчаты», мультфільмы «Таямніца Келс» і «Рыбка Поньё» і іншыя. Фільм «Мой сябра жырафа» па-беларуску паказвалі адразу на 15 менскіх пляцоўках, а таксама ў дзясятках кінатэатраў ува ўсіх рэгіёнах краіны. Дзеля агучкі «Таемнага жыцьця Ўолтэра Міці» на беларускую нават пераклалі гіт Дэвіда Боўі «Space Oddity».

Іншая студыя беларускай агучкі, Gavarun_by, гэтай восеньню завяршыла збор грошай на праект рэгулярнага перакладу новых фільмаў, мультфільмаў і сэрыялаў на беларускую мову ў інтэрнэт-кінатэатры Megogo.net. Грошы зьбіраліся не на ліцэнзіяваньне адзінкавых фільмаў (што было бы дорага) або разавы пераклад, а на пробную агучку для кампаніі, якая ўжо мае патрэбныя ліцэнзіі. Надалей, калі праект будзе пасьпяховым і прынясе прыбытак анлайн-кінатэатру, збор грошай на новыя фільмы можа і не спатрэбіцца.

Міністар культуры Беларусі Юры Бондар год таму казаў, што сумняецца, ці варта перакладаць кіно на беларускую: пытаў, «ці маем мы права ўмешвацца ў задуму, творчую ідэю стваральніка фільму?»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип