Вера Буланда выступіла перад вучнямі барысаўскіх школ

6 сакавіка адбылася сустрэча паэткі Веры Буланда ў гімназіях №1, №3 і ліцэі горада Барысава ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Вучням цікава было, ці ёсць у паэткі вершы, прысвечаныя Барысаву, тым больш, што Вера Буланда – зямлячка вырасла і закончыла школу на Барысаўшчыне. На шчасце, верш пра Барысаў у паэткі ёсць. Пачынаецца ён так:

Знаёмыя з малых гадоў абрысы

Царквы прыгожай, роднага вакзала,

Люблю цябе, мой горад, мой Барысаў,

Часцінкаю тваёй нядаўна стала.

 

Хай хваляцца другімі гарадамі,

Мястэчкамі сваімі ганарацца,

А мой Барысаў мне мілей з гадамі,

І не стамлюся ў гэтым прызнавацца…

P3061717

Самае арыгінальнае з усіх пытанняў, якія задавалі вучні на гэты раз, было пытанне, ці ганарыцца паэтка тым, што лічыць сябе беларускай. Размова вялася вакол пытанняў аб роднай мове, культуры, песеннасці беларускага краю, тым больш, што ў гэтыя дні ў шматлікіх і названых вышэй установах праходзілі дні беларускай культуры і мовы. Вучні разам з настаўнікамі праводзілі разнастайныя мерапрыемствы, цікавыя гутаркі па творчасці беларускіх пісьменнікаў.

У час сустрэчы самым актыўным суразмоўцам і тым, хто прыгожа размаўляў па-беларуску, ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” былі ўручаны спецыяльныя падарункі: паштоўкі “Мы – адметныя”, дыскі з мультыплікацыяй і рознымі цікавосткамі “Будзьма беларусамі!”, торбачкі і майкі.

P3061737

P3061720

P3060030

P3060026

P3060014

Тэгі: