“Свята паэзіі” – так аб’яўлена было яшчэ за некалькі дзён да прыезду Веры Буланда ў гімназію ў Смалявічах. Яркае свята адбылося 26 лютага 2013 года. У прасторнай канцэртнай зале адбылося сур’ёзна падрыхтаванае мерапрыемства, на якім гучалі песні на словы беларускіх аўтараў, цымбалы радавалі слухачоў прыгожымі мелодыямі, і, вядома ж, чыталіся вершы аб Радзіме, мове, беларускай культуры.
Увогуле беларуская мова гучала ўвесь час.
Яна працягнулася потым у размове з настаўнікамі, прагучалі вершы – не толькі Веры Буланда, але і зусім нядаўнія, прачытаныя паэткай у дарозе:
Даруй мне, мама, што не стаў інжынерам,
Даруй мне, мама, што не стаў афіцэрам,
Бо інжынераў і афіцэраў
Тут да халеры заўжды.
Як хаваюць паэтаў – не чутно стрэлаў,
Як хаваюць паэтаў – не чутно гімнаў,
І толькі ціха, з зямлёю побач
Пачуеш: звіняць званы…
(Алесь Плотка “Даруй мне, мама”)
Вера Буланда дала ўсім параду прачытаць вершы Фелікса Баторына, з якіх нельга стрымацца, каб не запомніць:
Угару! аж пакуль не паверыш ты сам у вядзьмарства
І хоць тузін бяскрылых не ўздымецца роўна з табой –
А іначай паэзія ўся – балбатня, пустамарства
І псаванне паперы падробнай чарнільнай крывёй.
Паэтка адзначае, што гімназісты таксама пішуць нядрэнныя вершы, якія гучалі са сцэны ў час свята. Цудоўныя вядучыя, спевакі і аўтары вершаў атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”: паштоўкі “Мы—адметныя”, торбачкі і майкі з надпісам “Не хачу жаніцца, а хачу вучыцца”, дыскі з мультфільмам “Будзьма беларусамі!”.