У межах кампаніі “Будзьма беларусамі” ў Віцебску рэалізоўваецца праект аўтарскіх велаэкскурсій па горадзе і яго ваколіцах. Як адзначае ініцыятар праекта Хрысціна Клябанава, такі фармат не толькі дапаможа пазнаёміцца з гісторыяй і цікавосткамі Віцебска і наваколля, але і развіць цікавасць у гараджан да актыўнага адпачынку. Экскурсаводамі выступаюць прафесійныя гісторыкі і краязнаўцы, але і вы можаце стаць нашым экскурсаводам пры наяўнасці распрацаванага і цікавага маршрута. Звычайна мы абмяжоўваем колькасць удзельнікаў, каб не ствараць перашкод на дарогах, таму ўжо за 2-3 дні да экскурсіі вольных месцаў не застаецца”.
Першая такая экскурсія прайшла 10 жніўня пад назвай “Віцебск вачыма Юзафа Пешкі”. Экскурсаводам выступіў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Уладзімір Булаўскі. “Маршрут экскурсіі быў распрацаваны даўно, але ў такім фармаце яшчэ ніколі не праводзіўся. Акварэлі польскага мастака Ю. Пешкі мяжы XVIII–ХІХ стст дапамагаюць пабачыць горад з незвычайных і невядомых ракурсаў. Адной са складанасцяў экскурсіі быў славуты віцебскі ландшафт – з пагорка на пагорак, але ніхто з удзельнікаў, здаецца, не скардзіўся пасля экскурсіі”, – адзначае ён.
Серыя аўтарскіх экскурсіі будзе праводзіцца ў Віцебску да позняй восені. А ўжо ў гэтую суботу, 24 жніўня, плануецца экскурсія па віцебскіх ваколіцах з вядомым краязнаўцам і гісторыкам Мікалаем Піваварам. Працягласць экскурсіі складзе 37 км, падчас яе вы зможаце пазнаёміцца з фархверкавай архітэктурай земляробчай школы, унікальным дэндрапаркам, Вазнясенскай і Крыжаўздзвіжанскай цэрквамі, узбярэжжам Дзвіны ў Лужасне, сядзібай “Мілае” ў Мазалаве, а таксама з мястэчкам Сакольнікі, дзе знаходзіцца ўнікальны курганны могільнік з 57 курганоў і былая сядзіба Сапунова, славутага віцебскага гісторыка.
Падрабязней пра экскурсіі і ўдзел у іх можна даведацца тут: +375298940517 (Уладзімір) і тут.
Уладзімір Булаўскі