Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Чым займаўся стольнік? Ці сапраўды мечнік насіў меч, а падчашы — падліваў князю віно ў чашу? Хто такія лоўчыя, канюшыя, гараднічыя, скарбнікі?.. Як змянялася бюракратыя ВКЛ? Ці можна было купіць булаву гетмана? Дзе рэальная ўлада, а дзе — прыемны бонус да тытула? Разбіраем пасады ўраднікаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.