Віцебскі мастак стварае карціны-песні на тэму беларускага фальклору

03.04.2009 Культура

У віцебскім музеі “Цэнтр сучаснага мастацтва” на днях адкрыўся першы ў “культурнай сталіцы” арт-праект на тэму міфаў. Ён атрымаў назву “Міфалогіум”, а ягоныя аўтары ў разнастайных жанрах выяўленчага мастацтва – жывапісе, графіцы, скульптуры, мастацкай фатаграфіі – увасобілі сваё бачанне міфалогіі Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, а таксама беларускага фальклора.

Усе ўдзельнікі праекта – Сяргей Сотнікаў, Сяргей Кухто, Уладзімір Бузікаў, Алег Кастагрыз, Алег Захарэвіч, Уладзімір Канцэдайлаў, Алена Гурына, Лілія Кулянёнак (Віцебск), Дзяніс Сінюгін (Мінск) і Канстанцін Прашковіч (Магілёў) – прадставілі на выставу цікавыя, запамінальныя творы. Аднак найбольш уразілі графічныя працы выкладчыка Віцебскай мастацкай школы №1 Уладзіміра Бузікава.

Ягоныя творы прыцягваюць сваёй незвычайнасцю – гэта карціны-песні. Працы “Два берагі”, “Ружова бяроза”, “Сізы галубочак” і іншыя, выкананыя ў адзіным экземпляры, адлюстроўваюць песенны беларускі фальклор. Кожная карціна падзелена на невялікія квадраты, унутры якіх дрэвы, птушкі, людзі, нацыянальныя арнаменты. А па контуры гэтых чорна-белых кампазіцый мастак ад рукі ўпісаў тэксты беларускіх народных песень “Ой, рэчанька, рэчанька”, “А ў полі вярба”, “Плылі гусі” і інш. Тэкст цалкам.

Тэгі: