Відэаапытанка пра Віцебск: “Гэтыя храмы зараджаюць цябе тым, што ты знаходзішся ў ісконна рускай зямлі”

14.11.2013 У краіне

Госці Віцебска і яго колішнія жыхары падзяліліся са здымачнай брыгадай сваімі меркаваннямі пра сучасны горад, яго адметнасці і ўспрыняцце. Здымкі адбываліся падчас карпаратыўнага фестывалю Газпрома “Факел”. Не
ведаем, ці звязана гэта з назвай фестывалю, але нам падалося, што шмат хто з рэспандэнтаў сапраўды “аджыгае”. Ці згодныя вы з імі?

“У вас вельмі чыста, прыгожа”.

“Грошы розныя, а так краіны вельмі падобныя. Мы нават не разумеем, што мы ў іншай краіне. Мне падаецца, тут нічога не трэба змяняць”.
“Беларусія — гэта Белая Русь, гэта ўсё роўна Расія. Гэтыя храмы, гэтая прырода настолькі зараджаюць цябе тым, што ты знаходзішся ў ісконнарускай зямлі”.

“Адчуваецца, што тут жывуць трудзягі. Вуліцы мятуцца”.

“Піва не прадаецца пасля 11-ці. Гэта катастрофа. Болей грамадскага транспарту! Болей шапікаў з півам!”

“Мне падаецца, там (у Польшчы) людзі болей добрыя”.

Аўтары відэа — супольнасць “Hardcore Budni”

Тэгі: ,