У Гродна прывезлі Віфлеемскі агонь

17.12.2021 Рэлігія

Віфлеемскі агонь 16 снежня быў унесены ў гродзенскі катэдральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Гэтая традыцыя адзначаецца ў Беларусі ўжо 23 гады. Віфлеемскі агонь з’яўляецца сімвалам веры і надзеі.


watermark

У Беларусь агонь трапляе з Польшчы ў гродзенскі касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Далей агонь выпраўляецца ў падарожжа па ўсіх каталіцкіх храмах краіны.

Традыцыю заклалі аўстрыйцы ў 1986 годзе. Перад Раством яны прывезлі агонь з Віфлеему ў Вену, каб падтрымаць такім чынам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На наступны год традыцыя стала міжнароднай.

watermark

watermark

watermark

watermark

watermark

watermark

watermark


АМ, budzma.org