Былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук асуджаны на 12 сутак

Каардынатар праграм па Белавежскай пушчы Віктар Фянчук быў затрыманы ў апошні дзень лета.


Віктар-Фянчук.jpg

2 верасня раніцай стала вядома, што ён атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней Віктар Фянчук узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». Ён родам з Брэста, прафесійны арнітолаг. У 2014 годзе пераехаў з Мінска ў вёску Каменюкі Камянецкага раёна, на ўскраіне Белавежскай пушчы. Адзін з галоўных праектаў Віктара — гэта вывучэнне арэалу жыццядзейнасці ваўкоў.

8 лістапада 2020 года Фенчука затрымлівалі на адным з маршаў у Мінску, ён быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Салідарнасць»