Віктар Шніп. Пра анёлаў і матылькоў

03.06.2010 Музыка

sznip_200

Беларускі паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» і аўтар беларускага тэксту для групы «3+2» Віктар Шніп на просьбу «Тузіна Гітоў» распавёў, колькі грошай яму засталіся вінны заказчыкі тэксту і чым анёлы круцейшыя за матылькоў.

Напачатку сакавіка мне на працу патэлефанавала жонка Людміла і сказала: «Я табе знайшла працу! Трэба тэрмінова зрабіць беларускамоўны варыянт песьні для нейкага праекту АНТ». Доўга не думаючы, я пагадзіўся. Праз хвілін пятнаццаць Людміла ператэлефанавала і паведаміла, што пытаюцца колькі я хачу, каб мне заплацілі. Тэкст цалкам.