Вілейская феерыя

У нядзелю 20 снежня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і выдавецкай серыі “Беларусь у войнах” у Вілейцы прайшла прэзентацыя навукова-папулярных кніг археолага і гісторыка Мікалая Плавінскага “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” і “Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года”.

Прэзентацыя адбылася дзякуючы руплівасці кіраўніка Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Дзяніса Канецкага на пляцоўцы гэтай грамадскай арганізацыі.

Падчас прэзентацыі адбылося жывое абмеркаванне пытанняў археалогіі, гісторыі і краязнаўчага вывучэння паўночна-заходняга рэгіёну Беларусі і, у прыватнасці, Вілейшчыны і Мядзельшчыны. Удзельнікі мерапрыемства выказалі шчырую зацікаўленасць да апошніх вынікаў даследаванняў археалагічных помнікаў Павілля.

Прэзентацыя завяршылася выступам вілейскага паэта і барда Уладзіміра Цануніна.

Тэгі: