Гэтай восенню Vinsent, пасля ўдалай прэзентацыі на афіцыйным сайце VINSENT.ORG і канале youtube.com/vinsentmusic адразу шасці live-кліпаў, пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” накіроўваецца са сваім бэндам у тур па Беларусі.
Ужо 6 кастрычніка ў сталічным клубе “Гудвін” на вялікім сольным канцэрце кожны зможа адчуць нажыва ўсю энергетыку Vinsent’а разам з бэндам. Пачатак – 19.00. Інфалінія: 8-029-782-88-81. Падзея ў сацыяльных сетках: https://vk.com/event16756810
Хочацца адзначыць, што на гэтым канцэрце ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ўпершыню адбудзецца акцыя “Вольны кампутар”. У межах акцыі кожны жадаючы на канцэртах Vinsent’a, а ў далейшым і на іншых імпрэзах кампаніі, зможа сабе на флэшку запампаваць аўдыё-відэа прадукцыю створаную са знакам якасці “Будзьма!”, а гэта музычныя праекты кампаніі, цікавыя ролікі, відэакліпы і шмат чаго іншага. Таму шукайце на канцэртах Vinsent’a “Вольны кампутар”, каб падсілкавацца пазітывам ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
14 кастрычніка ў вялікай залі Дома культуры горада Івацэвічы Vinsent з вялікім сольным канцэртам упершыню выступіць у горадзе свайго дзяцінства. Пачатак у 19.00. Квіткі можна набыць у касе ГДК. Падзея ў сацыяльных сетках: https://vk.com/event16756810
15 кастрычніка Vinsent разам з гуртамі Sciana, Kaizen (Расія) і Rolliks (Украіна) прыме ўдзел у міжнацыянальным альтэрнатыўны фэсце, які атрымаў назву БУГаРОК і ўпершыню пройдзе ў Брэсце.
БУГаРОК фэст
15 кастрычніка. 17.00. Берасьце. ДК БЭМЗ
Rolliks / Херсон / UA
Kaizen / Масква / RU
Vinsent / Мінск / BY
Sciana / Брэст / BY
Квіткі: 15 000.
Даведкі: (029) 727-30-97
Адрас: вул. Маскоўская, 202
Падрабязней пра БУГаРОК фэст https://vk.com/event30420482
16 кастрычніка ў горадзе Гродна з удзелам Vinsent’а на двух пляцоўках у абласной філармоніі пройдзе штогадовы фэст “Три шурупа”.
Рок-фэст “Три шурупа”
16 кастрычніка. 16.00. Гродна. Абласная філармонія
Rolliks. (Украіна)
Kaizen (Масква)
Vinsent (Мінск)
Sciana (Брэст)
Plum Bum (Брэст)
Премия (Ліда)
Твой Город (Гродна)
Любимая Вредная Привычка (Гродна)
Black Market Fuse (Гродна)
Lifebit (Гродна)
Квіткі: 20 000 – 30 000
Даведкі: (029) 786-93-84
Адрас: вул. Гарнавых, 17
Падрабязней пра рок-фэст “Три шурупа” https://vk.com/event30430208
І скончыцца кастрычніцкая частка тура 28-га цікавай і незвычайнай імпрэзай. Для найбольш адданых прыхільнікаў творчасці Vinsent’a ў першым мінскім хостэле ” JAZZ” адбудзецца канцэрт-вечарынка, дзе можна будзе не толькі паслухаць акустычную праграму Vinsent’а, але і прыемна адпачыць у добрай кампаніі новых сяброў і знаёмых. Першыя некалькі запрашальнікаў на гэтую вечарыну атрымаюць наведвальнікі канцэрта 6 кастрычніка ў Мінску. Папярэдне зарэзерваваць месца на імпрэзу можна па тэлефоне: +375 29 782-88-81.
Усе падрабязнасці пра бліжэйшыя канцэрты і мерапрыемствы ў межах тура шукайце на афіцыйнай старонцы Vinsent’a ў сацыяльных сетках: https://vk.com/vinsentband
Па пытаннях квіткоў і арганізацыі канцэртаў звяртацца:
+375 29 782-88-81
skype: belavus.pavel
e-mail: pavel.belavus@gmail.com