Віншуем з Днём Волі!

25.03.2021 Каляндар

Шаноўныя сябры, калегі, партнёры, чытачы і суайчыннікі! Сардэчна віншуем вас з 103-мі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

У гэты дзень, 25 сакавіка 1918 года, Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Беларускі народ нарэшце дамогся дзяржаўнай незалежнасці, атрымаў палітычную суб’ектнасць, а таксама здабыў права гаспадарыць на ўласнай зямлі.

Сёння, як і сто гадоў таму, беларусы стаяць перад шматлікімі выпрабаваннямі і цяжкасцямі, а многія сустракаюць гэтае свята за кратамі. Заклікаем не забывацца на іх і іх ахвяру. Насуперак усім перашкодам, мы разам рухаемся ў правільным накірунку – да вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Са святам!

Жыве Беларусь!