Віншуем з Калядамі!

Набор паштовак "Кола святаў" Каляды

Кампанія “Будзьма беларусамі!” нагадвае, што Каляды – гэта час ад Раства і аж да самага Вадохрышча. А яшчэ каляда – забіты да свята парсючок…

Посная Куцця – у ноч перад Раством, пасля першай зоркі. На стале 12 страваў – па ліку апосталаў. А пад абрусам – сена. Адразу папярэджваем: у горадзе з пастаўкамі сена могуць быць перабоі, варта падрыхтавацца загадзя.

Праз сем дзён – Шчодрая куцця. Вось тады на стале каляда, а на дамафоне калядоўшчыкі. А дзяўчаткі падчас Калядаў варожаць. Можна традыцыйна, а можна і па-сучаснаму, на тым жа гугле.

Віншуем з Калядамі!