Віртуальны Універсітэт Залатога Веку запрашае выкладчыкаў для правядзення онлайн-заняткаў на другі сезон. Распачнуцца заняткі ў лістападзе.
Віртуальны універсітэт мае сваёй мэтай пашырэнне доступу сталых людзей да адукацыі. Вы можаце прапанаваць адну тэму заняткаў, якія правядзеце праз ZOOM, а можаце заявіць цэлы цыкл такіх заняткаў альбо свой тэматычны онлайн клуб. Тэмы могуць быць самыя розныя: мастацтва, гісторыя, здароўе, адукацыя, кіно, падарожжы, псіхалогія, інфармацыйныя тэхналогіі, фінансы і г.д.
Для каго: для сталых людзей з усёй краіны, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.
Якія бонусы для выкладчыкаў: новы досвед, шчырая падзяка ад сталых студэнтаў, інфармацыя пра вас на сайце ВУЗВ і ў сацыяльных сетках.
Дасылаць свае прапановы на адрас uzv.hrodna@gmail.com (з пазнакай ВУЗВ).