Віцебскую «Пагоню» вярнулі на месца пасля рэканструкцыі. Але герб паменшылі

Светлавы кораб з гербам Віцебскай вобласці вярнулі на будынак у цэнтры горада. 


4.jpg

Па нейкіх прычынах выява самога герба — вершніка і вянка з дубовага лісця вакол яго — прыкметна паменшылі. Акрамя таго зараз фон светлавога шчыта, на якім намаляваны герб зрабілі замест кантраснага белага колеру зялёным, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

5.jpg

Гэта адпавядае колеру сцяга Віцебскай вобласці, але і без падсветкі выява зараз чытаецца дрэнна, а з падсветкай і зусім будзе нагадваць знакаміты абажур ленінскай лямпы. Затое зараз спалучэнне колераў ідэалагічна вытрыманае.

6.jpg

Нагадаем, што ранейшую выяву герба дэмантавалі 5 студзеня. А ўсталяваны ён на гэтым будынку быў яшчэ ў 2009 годзе, пасля зацвярджэння геральдычных сімвалаў Віцебскай вобласці.

vitebsk.cc