• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
16.06.2017 | Музыка

Вобразы і мелодыі лета ад Алеся Камоцкага

kamocki

Вядомы паэт і бард Алесь Камоцкі зладзіў у Музеі Янкі Купалы адкрыты сяброўскі канцэрт на свой дзень народзінаў і прэзентацыію новай кніжачкі “ Забірай маё лета”. Уступным акордам да вечарыны сталі словы:

“Душа пакіне сваю самоту,

Каб не забыць ніколі пра мілосць!”

У імпрэзе ўзялі ўдзел сябры-музыкі: капэла Алеся Лася, Кася Камоцкая, Алеся Свохіна, Іна Перасецкая, Юры Хілавец і іншыя. У  канцэрце прагучалі песні на ідыш і на польскай мове, пераклады вядомых бардаўскіх тэкстаў, аўтарскія лірычна-філасофскія спевы пра каханне. Настальгічныя ноткі навеяў спеў Касі Камоцкай з “Народнага альбома”  “ Паляўнічы ты, мой паляўнічы”.

Цудоўнае ўражанне засталося ў публікі ад спеваў Алесі Савохінай і выкананнем  рамансаў на вершы рускіх паэтаў ( у тым ліку – Бэлы Ахмадулінай) у перакладзе на беларускую мову Алеся Камоцкага.

SAM_9400

Новая кніжачка Алеся Камоцкага аформлена вельмі густоўна. Яе ўпрыгожылі каляровыя фотаздымкі Вадзіма Грудзька.  Па задуме яна блізкая да ідэі кнігі Рыгора Барадуліна і фотамастака Джона Кунстадтэра “ Навошта”. Раней выходзілі кнігі Алеся Камоцкага “Глыбіня дажджу”, “Перасьпевы”, “Вяровіца”, том вершаў “Неспадзяванае”, і былі цёпла прынятыя чытачамі  .

SAM_9422

Выкладчыца БДУКім, вакалістка гурта Dzіvasil Іна Перасецкая зайграла на скрыпцы і  выканала некалькі  чароўных кампазіцый. Яна і артысты гурта Dzіvasil выступаюць у накірунку этна-эмбіенту.  Алесь Лось  выканаў танга і іншыя мелодыі, якія былі знойдзены ў экспедыцыях па Ашмяншыне і Вілейшчыне.

Вяльможная пані прывезла букет кветак са свайго лецішча для паэта і барда. “Прыміце гэтыя півоніі як знак удзячнасці за вашыя песні, кнігі і дыскі, якія мы набываем для нашых дзяцей і ўнукаў, і за тое, што вы нясеце ў творчасці прыгожае беларускае слова і добрыя пачуцці.”

Эла Дзвінская, фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

Апошнія навіны

    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM