З прыемных змен Новы год пачаўся для 22-гадовай мінчанкі Станіславы Путрынай: з 9 студзеня яна прыступіла да працы на пасадзе спецыяліста па прагляду серыялаў для відэасэрвіса VOKA. Так скончылася гісторыя, пачаўшыся са з’яўлення ў інтэрнэце незвычайнай вакансіі.
Магчымасць на працягу месяца абсалютна легальна глядзець серыялы проста на працоўным месцы і атрымліваць за гэта зусім неблагую па беларускіх мерках зарплату ў 1000 рублёў прывабіла многіх – настолькі, што працадаўцу нават прыйшлося скончыць прыём рэзюмэ на трэція суткі пасля змяшчэння вакансіі і арганізаваць для прэтэндэнтаў атбор у фармаце кастынгу з крэатыўнымі заданнямі і нечаканымі пытаннямі. Лепшай з 100 фіналістаў адбора, на думку журы, і стала маладая спецыялістка ў сферы лінгвістычнага забеспячэння міжкультурных сувязей Станіслава Путрына.
Цяпер яе чакае цэлы месяц цікавай працы: праглядваць расійскія серыялы ў адпаведнасці з пазначаным працадаўцам спісам, выстаўляць ім адзнаці і фарміраваць рэйтынг, каб карыстальнікам VOKA было прасцей арыентавацца ў свеце серыяльных навінак.
«Станіслава з першых дзён здолела арганічна ўпісацца ў дружную каманду VOKA, так што гэты месяц будзе цікавым і запамінальным для ўсіх нас. Мы вельмі спадзяемся, што яна добра зарэкамендуе сябе – и тады ўжо ў бліжэйшы час нашу спецыялістку па прагляду серыялаў чакае павышэнне: ад расійскіх серыялаў яна зможа перайсці да замежных, а ў спісе яе службовых абавязкаў з’явяцца яшчэ больш адказныя і цікавыя задачы», – адзначылі ў відэасэрвісе VOKA.
Неабходнасць у спецыялісце па прагляду серыялаў узнікла ў сувязі са з’яўленнем пакета START для карыстальнікаў VOKA. Менавіта над аптымізацыяй яго кантэнта і трэба будзе працаваць пераможцу кастынга. Зусім хутка гледачы змогуць ацаніць вынікі работы Станіславы: ім стане прасцей і зручней шукаць цікавыя для сябе навінкі і арыентавацца ў разнастайнасці прапанаванага кантэнта. А прама зараз усе жадаючыя могуць даведацца, як праходзіў завяршальны этап кастынгу і як быў вызначаны пераможца: трэці выпуск шоу VOKAMAN ужо з’явіўся на платформе VOKA і даступны па спасылцы.
Паводле прэс-рэлізу