Вольга Хіжынкова пра фільм Дудзя: Прыемна ганарыцца людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі

«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова, якая ў 2020 годзе адседзела 42 сутак на Акрэсціна, падзялілася ўражаннямі аб фільме Юрыя Дудзя пра беларускую эміграцыю.


41.jpg

— Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое, — напісала Вольга Хіжынкова на сваёй старонцы ў інстаграме. — І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы; што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе — ад беларускіх дызайнераў; што ў ліку прыярытэтных падпісак на ютубе выключна беларускія каналы. Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі. Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё.

Фільм расійскага блогера Юрыя Дудзя, у якім распавядаецца пра беларусаў, што пакінулі радзіму пасля падзей 2020-га, выйшаў у ютубе 26 стузеня і за тры дні сабраў больш за 5,3 мільёнаў праглядаў.

«Новы Час»