Моўны праект «Вольная Мова» святкуе свой першы Дзень народзінаў

Сёння спаўняецца год моўнаму праекту «Вольная мова». Гэта платформа па арганізацыі анлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай. 


120.png

Праект імкнецца прапанаваць людзям не беларускамоўны прадукт для спажывання (гэтага багата і будзе яшчэ больш), а месца для выкарыстання і паляпшэння сваёй беларускай мовы.

Чытайце па тэме: Выгаварыцца па-беларуску (гутарка з  каардынатарам «Вольнай мовы», гісторыкам і грамадскім актывістам Цімохам Акудовічам)

За год на платформе прайшло 270 гутарак, у якіх паўдзельнічала больш за 500 чалавек. А з 1 кастрычніка «Вольная Мова» распачынае цыкл гутарак запланаваных спецыяльна для жыхароў Заходняга Паўшар’я, найперш беларусаў ЗША, Канады і краін Паўднёвай Амерыкі!

У свой Дзень народзінаў праект «Вольная мова» прапануе вялікі спіс цікавых гутарак («Must have з беларускай літаратуры», «1 год Вольнай Мовы. Агульны стрым!», «Персанаж беларускай гісторыі з якім вы хацелі б пагаварыць», «Гутарка з Мікітам Монічам «Культура Будучыні. Якая яна будзе і якая нашая роля ў ёй?» і інш.)  і сустрэч, да якіх можна далучыцца тут.