Беларускамоўны варыянт кнігі Андрэя Белавешкіна «Воля да жыцьця» выкладзены ў публічны доступ. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал @belaveshkin.
Доктар Андрусь Белавешкін вядомы дзякуючы сваім блогам пра здаровы лад жыцця, а таксама сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Пра што кніга
Ці заўважалі вы, як лёгка і весела працуецца пасля доўгага і насычанага адпачынку? І наадварот, як цяжка становіцца ўставаць раніцай, калі даўно не атрымлівалася як след адпачыць? Усё гэта кажа толькі аб адным — аб тым, што нашы рэсурсы, хоць і вычэрпваюцца, заўсёды могуць быць папоўненыя. На жаль, выспацца ці наесціся адзін раз і на ўсё жыццё не атрымаецца, аднак увесці ў звычку «зарадку» ўнутранай батарэі — вельмі нават.
Аўтар гэтай кнігі, кандыдат медыцынскіх навук і ўрач Андрэй Белавешкін, прапануе чытачу першую ў сваім родзе энцыклапедыю здароўя, якая раскажа аб тым, якія рэсурсы здароўя існуюць, як іх папаўняць і, галоўнае, як падпарадкаваць іх свайму рытму жыцця, а не быць іх закладнікам. Гэтая кніга навучыць вас больш свядома ставіцца да ўласнага жыцця, ствараць і папаўняць рэзервы арганізма і дапаможа вам у поўнай меры раскрыць жыццёвы патэнцыял, падораны прыродай.
Увага! Інфармацыя, якая змяшчаецца ў кнізе, не можа служыць заменай кансультацыі лекара. Перад здзяйсненнем любых рэкамендуемых дзеянняў неабходна пракансультавацца са спецыялістам.
Спампаваць кнігу можна тут.