У Гродне перайменуюць вуліцу ў гонар мітрапаліта Філарэта

Гарадская тапанімічная камісія вырашыла перайменаваць частку вуліцы Горкага ў гонар мітрапаліта Філарэта. Ягонае імя будзе насіць адрэзак вуліцы ад плошчы Тызенгаўза да вуліцы Камунальнай.


00-1.png

Як паведамляе «Гродна Плюс», у галасаванні прынялі ўдзел 1968 чалавек. Але і ўдакладняе, што не ўсе з іх былі жыхарамі Гродна. Тэлеграм-канал «Гродна-лайк» нагадвае, што ў пачатку верасня гродзенцы ініцыявалі петыцыю супраць такога перайменавання. Як бачым, петыцыя на рашэнне тапанімічнай камісіі не паўплывала