Ініцыятарам выступіў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь», піша «Салідарнасць».
Ілюстрацыйны здымак, фота 34travel.me
— Прыемна, што дзякуючы нашым зваротам ва Украіне з’яўляецца ўсё больш вуліц у гонар беларускіх герояў, тых, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе супраць Расійскай імперыі, — адзначыў у інтэрв’ю «Салідарнасці» кіраўнік арганізацыі Аляксей Францкевіч.
Ён выказаў вялікую падзяку ўсім тым, хто падтрымаў дадзеную ініцыятыву.
— У студзені мы ў Чарнігаве адкрылі выставу «З Україною в серці» прысвечаную беларускім добраахвотнікам. На адкрыцці адбылася сустрэча з кіраўніком дэпартамента культуры, абмеркавалі магчымасць перайменавання вуліц у Чарнігаве ў гонар беларускіх герояў.
На здымку ў цэнтры начальнік упраўлення культуры і турызму Чарнігаўскай мясцовай рады Аляксандр Шаўчук, справа ад яго кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч
Чытайце яшчэ: У гонар беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага назвалі вуліцу ва Украіне