Вялікая прэзентацыя новай кнігі В.Якавенкі пройдзе ў Мінску

pakutny_vek

Вялікая прэзентацыя трылогіі “Пакутны век” Васіля Якавенкі адбудзецца ў мінскім Палацы мастацтваў 11 снежня.

У прэзентацыі возьмуць удзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнік Анатоль Вярцінскі, акторка Таццяна Мархель і шмат іншых выбітных асобаў беларускай культуры.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Уваход вольны.

Пачатак у 17.00.

Палац мастацтваў знаходзіцца па адрасе: вул. Казлова, 3.

Прэзентацыя ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: