19 ліпеня спаўняецца 5 год са дня смерці легендарнага музыкі і караля панк-року Міхаіла “Гаршка” Гаршанёва, лідэра гурта “Король и Шут”. 9 жніўня з гэтай нагоды ў Мінску пройдзе вялікі канцэрт з удзелам Андрэя Князева, таксама мерапраемства будзе прымеркавана і за 30-гадовага юбілею гурта “Король и Шут”.
Лета — час двух важных дат у гісторыі “Караля і Шута”, адна з якіх стала трагічнай. Штогод, у Дзень Памяці і Дзень Нараджэння Міхаіла Гаршанёва, яго сябар і паплечнік Андрэй Князеў, пры падтрымцы “Фонду памяці Міхаіла Горшэнева”, выступае ў сталіцы з адмысловымі канцэртамі, прысвечанымі культаваму гурту і легендарнаму музыке.
2018 год – асаблівы для гісторыі “Караля і Шута”: сёлета спаўняецца пяць гадоў з моманту, калі абарвалася жыццё Міхаіла Гаршанёва, і трыццаць – з таго часу, як ён вырашыў звязаць сваё жыццё з музыкай. Гэта лёсавызначальнае рашэнне пасля змяніла не толькі яго ўласнае жыццё, але і жыццё тысяч прыхільнікаў яго безумоўнага таленту.
Багатая спадчына калектыву ўключае ў сябе 10 выдатных студыйных альбомаў і некалькі бліскучых канцэртных рэлізаў. А “праграмнай” пласцінкай ранняга “Караля і Шута”, своеасаблівай візітоўкай гурта, па праве лічыцца іх першы афіцыйны альбом — “Камнем по голове”. Менавіта ў яе гонар названы жнівеньскі канцэрт Андрэя Князева ў Мінску. Гэты выступ стане асаблівым, як для музыкаў, так і для гледачоў ва ўсіх сэнсах.
19 ліпеня 2013 года не стала Міхаіла Гаршанёва. У гісторыі “Караля і Шута” была пастаўлена кропка, але памяць пра яе заснавальніка – неўміручая.
Праз пяць гадоў, 9 жніўня 2018 года, у мінскім Prime Hall адбудзецца канцэрт-прысвячэнне легендарнаму музыке. Дарэчы, 2018 год стане юбілейным не толькі для “Караля і Шута”. 7 жніўня 2018 года Міхаілу Гаршанёву магло б споўніцца 45 гадоў. На канцэрце ў Prime Hall прыхільнікі калектыву змогуць зноў акунуцца ў атмасферу былых часоў, калі Шут склікаў гасцей, а гледачы адчувалі захапленне і яднанне з любімай музыкай і ўнікальным стылем каманды. Такім чынам, вялікі канцэрт у Мінску стане сімвалічнай падзеяй у гісторыі “Караля і Шута”, якая працягваецца дзякуючы любімым песням, што жывуць у нашых сэрцах.
Праграма гэтага памятнага мерапрыемства носіць сімвалічную назву “Камнем по голове”, а гледачоў чакаюць усе самыя гучныя хіты з галоўных альбомаў культавага гурта ў выкананні каманды Андрэя Князева, пры падтрымцы “Фонду памяці Міхаіла Гаршанёва”, заснаванага яго ўдавой – Вольгай.
Чакаем усіх прыхільнікаў “Караля і Шута” 9 жніўня ў Prime Hall на вялікім канцэрце, прысвечаным Міхаілу Гаршанёву і 30-годдзю легендарнага гурта!
Паводле арганізатараў