Вялікі канцэрт гурта “Разбітае Сэрца Пацана”

15.02.2012 Афіша

Прэзентацыя максі-сінгла “Ч/Б”.
24-га лютага у клубе RE: PUBLIC адэпты зульфійскай секты, апошнія менестрэлі меладраматычнага пост- року, гурт Разбітае Сэрца Пацана прэзентуе свой першы максі- сінгл з сакраментальнай назвай Ч/Б, які умоўна будзе падзяляцца на дзве часткі ; чорную і белую. У першую частку увойдуць чатыры новыя песні і тры будуць на другой. Гэтай працай музыкі хацелі закрануць тэму дуалістычнасці сьвету, каб даведацца ці удалося ім гэта, прыходзь на вялікі канцэрт-прэзентацыю у RE : PUBLIC. Неўтаймаваная энергія і драйв, шоў-падтрымка экцэнтрычнага дэнс-шапіто ЭВМ, відэа інсталяцыі, сюрпрызы і катарсіс
гарантуюцца!

Кошт квіткоў:
40 000 – першыя 100
45 000 – астатнія, папярэдне
50 000 – у дзень канцэрта, танцпол
65 000 – месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!

Даведкі: 6490888

Кропкі продажу квіткоў: пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі.
19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка, клуб Re:public і інш.