Фестываль «Бардаўская восень» вяртаецца пасля двухгадовага перапынку

06.10.2022 Музыка

Пасля двухгадовага перапынку вяртаецца Фестываль Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песні «Бардаўская восень», піша @tutaka_fond!


157.jpg

Гэта адзіны ў Падляскім ваяводзтве, і адначасова найбуйнейшы і найстарэйшы ў свеце фестываль, які прадстаўляе бардаўскую ды аўтарскую песню на беларускай мове. «Бардаўская восень» — гэта цыклічнае мерапрыемства, якое адбываецца на Падляшшы амаль 30 гадоў.

Сёлета мерапрыемства завітае ў тры падляскія мясцовасці.

Даты і месцы канцэртаў:

28.10 — Бельск Падляскі — Бельскі Дом Культуры
29.10 — Беласток — Беластоцкі Тэатр Лялек
30.10 — Гарадок — Гмінны Цэнтр Культуры

Апроч музычнай часткі адбудуцца творчыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі літаратарамі.

У 2022 годзе за фестываль адказвае Фундацыя Tutaka.