Вяртанне Альбы

Калi будзе адноўлены “беларускi Версаль”?

Калiсьцi Беларусь называлi “краiнай замкаў” — кожны больш-менш буйны магнат меў свой палац. І абуладкоўваў тэрыторыю наўкола ў залежнасцi ад таўшчынi кашалька i свайго густу. На жаль, няшмат унiкальных архiтэктурных помнiкаў захавалiся да нашых дзён. Далёка не ўсе тыя будынкi, што выстаялi праз стагоддзi, i зараз песцяць вока. Многiя з iх разбураны i яшчэ больш раскiдваюцца з кожным годам.

З афармленнем сядзiбаў яшчэ цяжэй — аб складаным i дасканалым, кажучы па-сучаснаму, ландшафтным дызайне можна толькi здагадвацца. А паркавыя комплексы, мяркуючы па гiстарычных дакументах, сапраўды былi вяршыняй майстэрства. У шэрагу мясцiн тутэйшыя жыхары пакажуць вам таўшчэзныя дрэвы, якiя высаджаны ў бездакорныя алеi. I правядуць па маляўнiчых сцяжынках, вакол якiх яшчэ дзе-нiдзе захавалiся экзатычныя раслiны. Прыезджы без старонняй дапамогi нiзавошта б не здагадаўся сюды зазiрнуць. Час хутка выдаляе сляды чалавечай прысутнасцi: шыкоўныя палацы разам з адметнымi паркамi знiкаюць быццам iх i не было ўвогуле.

Так, дарэчы, здарылася i з Альбай. Нямногiя, напэўна, сёння ўзгадаюць пра летнюю рэзiдэнцыю Радзiвiлаў. Мiж тым, у свой час гэты велiчны комплекс прыцягваў да сябе вялiкую ўвагу. Калi ў свой Радзiвiл Сiротка наведаў Еўропу, то ён застаўся ў захапленнi ад аднаго з найстаражытнейшых гарадоў Iталii — Альбы (у перакладзе з латынi — “белы”, а яшчэ, як варыянт, “свiтанак”). Яшчэ з iмператарскiх часоў тут размяшчалiся загарадныя дамы рымскiх патрыцыяў. Вiлы ўзводзiлiся вакол возера (магчыма, раней гэта быў вулкан, якi пасля патух), у маляўнiчым кутку. Падобнае хараство Сiротка вырашыў стварыць у ваколiцах Нясвiжа. Наконт пачатку маштабных работ на ўзбярэжжы Ушы iснуюць розныя версii: да прыкладу, асобныя спецыялiсты сцвярджаюць, што ўсё пачалося напрыканцы XVI стагоддзя. Але сярод канкрэтных датаў неаднаразова ўзгадваецца 1604 год, калi тут узвялi Эрмiтаж з палацам, якi быў названы Кансаляцыяй (значыць сёлета “беларускi Версаль” адзначыць 405-годдзе). Таксама ў гэты ж час крыху на поўдзень ад Нясвiжа размясцiўся звярынец i… фабрыка персiдскiх дываноў. Тэкст цалкам.