• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2008 | Культура

2432

У выдавецтве ‘Белы Крумкач’ выйшла дэбютная кніга Уладзіміра Блюдніка -‘Вяртаньне’. Аўтар кнігі ўраджэнец (паводле афіцыйных дадзеных) вёскі Пятрэвічы, (паводле У. Блюдніка) іншай вёскі гарадзенскай вобласьці, які стала жыве і працуе ў Познані. Уладзімір Блюднік па прафэсіі маляр і графік, па пакліканьні мастак у поўным значэньні гэтага слова. У кнізе прадстаўленыя вершы, апавяданьне, алейныя працы, а таксама шматлікія літаграфіі. Кніга ўяўляе сабой сумесь мастацкіх жанраў, якую ня можна назваць ані зборам паэзіі, ані кнігай прозы, ані мастацкім каталёгам. Хутчэй гэта кніга мастацтва, або цалкам новая форма, у якой аўтар ілюструе свае тэксты, ці апісвае свае карціны. Кніга дзьвумоўная. Шэсьць вершаў выбітна пераклаў паляніст і літуаніст беларускага паходжаньня Радаслаў Акуліч-Казарын. Адзін верш і апавяданьне пераклаў Віталь Воранаў, які выступіў таксама рэдактарам і выдаўцом кнігі. Віталь Воранаў таксама напісаў уступ да кнігі – ‘Вяртаньне у будучыню’, у якім тлумачыць патрэбу ‘вяртаньня’ У. Блюдніка ў беларускую культуру. Кніга падзеленая на тры канцэптуальныя часткі, запазычаныя з ‘У чаканьні Гадо’ Сэмюэла Бэкета, пад назвамі: athambia (адвага), aphasia (немата) i apathia (абыякавасьць). У першай частцы прадстаўленыя сем вершаў, у другой – карціны і графікі, у апошняй – апавяданьне ‘Белы Дзень’. Кніга ‘Вяртаньне’ сьведчыць пра адноснасьць. Падважаецца само значэньне дзеяслова ‘вяртацца’, якое выкарыстанае ў дачыненьні да аўтара ці ягонай кнігі можа азначаць многае, а часам даваць цалкам супярэчлівы сэнс. Бо ці можна вяртацца туды, адкуль ты ніколі ў пэўным сэнсе не сыходзіў, альбо вяртаць у пэўны кантэкст, што гэтым кантэкстам створана. Адноснасьць таксама ва ўмоўным і штучным падзеле на галіны мастацтва. У кнізе У. Блюдніка падзел на віды мастацтва прысутнічае „pro forma”, так каб гэтую форму адразу ж разьбіць і пахаваць як неактуальную сёньняшняму мастацтву. Мастацтва У. Блюдніка непадуладнае кананічнаму ўяўленьню пра творчасьць, паколькі зьнішчае ягоныя межы, у даслоўным і алегарычным сэнсе. Аўтар гаворыць – можна быць беларускім мастаком у замежжы і можна ствараць унівэрсальнае мастацтва будучы глыбока ўкаранёным у сваю глебу. Верш можа быць карцінай, а літаграфія апавяданьнем. Гэты сэнс адлюстроўвае таксама лягатып сэрыі, якую распачынае кніга ‘Вяртаньне’ – мадыфікаваны лінгвістычны знак унівэрсальнасьці мовы Н. Чомскага, які зрабіў рэвалюцыю ў лінгвістыцы і дыскурсе, а карані якога вядуцца з Беларусі. Дарэчы графічны знак, выкарыстоўваючы тэхніку каляж, запраектаваў сам аўтар кнігі. Аўтар, ілюстратар, аздабляльнік і першы крытык; у кнізе У. Блюдніка, як і ў жыцьці ўсё адносна, усё – мастацтва. Гэтую кнігу трэба мець абавязкова, чытаць – не.

Наклад 1000 асобнікаў. Колькасьць старонак не пазначаная, але абмежаваная. Вокладка цьвёрдая; ані старая, ані новая. ‘Белы Крумкач’, Познань, 200 ∞

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип