Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы перанеслі

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы 10 мая не адбудуцца, паведаміў лідар кіруючай партыі «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі і яго партнёр па кааліцыі, лідар палітычнага аб’яднання «Пагадненне» Яраслаў Говін. Іх заява апублікавана ў Польскім агенцтве друку, паведамляе «Звязда» са спасылкай на РБК.

«Спікер сейма абвесціць аб новых прэзідэнцкіх выбарах у першы магчымы тэрмін», — гаворыцца ў заяве. Яго аўтары паказалі, што гэтае рашэнне было прынятае «у сувязі з адмовай апазіцыі прыняць усе канструктыўныя прапановы, якія даюць магчымасць правесці выбары прэзідэнта ў гэтым годзе ва ўстаноўленыя ў канстытуцыі тэрміны».

Як адзначылі Качыньскі і Говін, новыя выбары вырашана правесці ў завочнай форме — па пошце.