• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2015 | Гісторыя

Выбары-выбары – кандыдаты, парадоксы і Генрых Валуа

Ішоў 1572 год, Карона Польская і Вялікае Княства Літоўскае трэці год спрабавалі ўжыцца ў межах адзінай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Маскоўскае царства не першае дзесяцігоддзе спрабавала замацавацца на Балтыцы і праглынуць Інфлянты не падавіўшыся. Францыя спрабавала скончыць шматгадовую зваду католікаў і гугенотаў – пакуль без поспеху. Габсбургі спрабавалі распаўсюдзіць сваю ўладу на хрысціянскі мір. У будучыні, а пакуль замірыць Нідэрланды, таксама без поспеху. Інтарэсы ўсіх чатырох бакоў перакрэсліліся ў наступным, 1573 годзе – на першых у гісторыі Рэчы Паспалітай выбарах караля. 11 траўня 1573 года, выбары адбыліся – пра гэта і хачу расказаць.



7 ліпеня 1572 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II памёр. Ягелоны мужчынскага полу, якія ў розныя часы кіравалі Польшай, Літвой, Венгрыяй, Чэхіяй, Харватыяй, скончыліся. А Ганна Ягелонка быць самастойным кіраўніком правоў не мела – патрэбны быў кароль-муж. Асноўных кандыдатаў на яго пост было тры: рускі цар Іван Грозны, сын тагачаснага імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна эрцгерцаг Эрнст Габсбург і Хенрык Валезы (Генрых Валуа, брат караля Францыі Карла IX). Меншай падтрымкай карыстаўся шведскі кароль Юхан Ваза. На першы погляд, спіс дзіўны – і ў Княстве, і ў Кароне хапала рыцарскіх родаў, з ліку якіх можна было выбраць караля, што стоадсоткава ведаў бы рэчаіснасць краіны і разумеў яе інтарэсы лепш, чым манарх-іншаземец. Так у свой час пачыналі Капетынгі ў Францыі, Раманавы ў Расіі і г.д. Але магнацкія роды пасля смерці сюзерэна пачалі жорсткую канкурэнцыю, прапіхваючы кожны свае інтарэсы – у гэтых умовах не ўяўлялася магчымым выбраць “свайго”, бо сапернікі неадкладна стварылі б адзіны фронт супраць выскачкі. Таму сярод кандыдатаў былі выключна іншаземцы – затое ўсе царскага/каралеўскага/імператарскага роду. Падчас бескаралеўя часовае кіраўніцтва ў якасці інтэррэксу ажыццяўляў прымас Польшчы Якуб Уханскі.



Падтрымка кандыдатаў была розная ў залежнасці ад рэгіёна. Габсбургі былі даўнімі сапернікамі Ягелонаў, таму было б дзіўна, калі б польская эліта адчувала вялікае захапленне ад кандыдатуры Эрнста Габсбурга, сына Максіміліяна Габсбурга, які ў ранейшыя часы сапсаваў нямала крыві яшчэ Жыгімонту Аўгусту. Праваслаўны Іван Грозны таксама не быў для палякаў ідэалам кіраўніка – асабліва з яго стаўленнем да арыстакратыі, на якую ў яго ў любы час магла знайсціся свая апрычніна.


У Літве сітуацыя была больш складаная. Мала хто з паноў-рады быў цалкам задаволены нядаўняй Люблінскай уніяй, але што было з ёй рабіць? Скасоўваць ці паляпшаць стан сваёй дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай? Магнатэрыя не была зацікаўленая ў абранні Івана Грознага, але шляхта мела свае погляды на маскоўскага кандыдата. Па-першае, цар, абраны князем літоўскім, мог супыніць баявыя дзеянні ў Лівоніі. Па-другое, унію з Польшчай можна было замяніць на больш перспектыўную унію з Расіяй (нагадаю, што праз Люблінскую унію ВКЛ страціла самыя ўрадлівыя землі – Украіну, таму вялікай прыхільнасцю да хаўруснікаў большая частка эліты Княства не вылучалася). Але Грозны сам зрабіў сваю кандыдатуру немагчымай, высунуўшы невыканальныя ўмовы і не спыніўшы руху сваіх армій у Лівоніі. Заставаліся кандыдатуры Габсбурга і Валуа. Але Эрнст Габсбург, якога Радзівілы – Руды і Сіротка, а таксама Ян Хадкевіч – ужо дамовіліся падтрымліваць, адмовіўся выканаць галоўную умову элекцыі.  А менавіта вярнуць у склад ВКЛ тую самую Украіну (Кіеўскае і Падольскае ваяводствы, Падляшша і Валынь).



У выніку шалі ўсё больш хіліліся да кандыдатуры Генрыха Валуа. Пры гэтым фаварытам ён не быў, ні ў якім разе, гаворка ішла хіба што пра “найлепшага з найгоршых” з шэрагу прычын.


Прадстаўніком дваццацідвухгадовага французскага прынца ў Рэчы Паспалітай быў Жан дэ Манлюк, валенсійскі біскуп. Яго сын, Жан дэ Баланьі, спрабаваў усватаць Ганну Ягелонку за Генрыха Валуа яшчэ пры жыцці Жыгімонта Другога, але поспеху не меў. Карл IX, кароль Францыі, накіраваў брата заняць пасаду польскага караля і літоўскага князя з дзвюх прычын – пазбавіцца ад актыўнага сваяка, які меў права на трон, і не дапусціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбурга – з імі французскія каралі сябравалі як кот з сабакам.


Праблемы ў французскай партыі пачаліся яшчэ да таго, як пасол апынуўся ў Польшчы – падчас яго ваяжу Рэч Паспалітая даведалася пра Варфаламееўскую ноч і пра ўдзел у злачынстве яго брата-караля Карла. Эліта Польшчы і Літвы была католікамі, але Рэч Паспалітая славілася на ўсю Еўропу як “краіна без вогнішчаў”. У Княстве і Кароне мірна ўжываліся католікі, пратэстанты (лютэране і кальвіністы), праваслаўныя, шматлікія татары-мусульмане, ледзь не будысты і сінтаісты. Зразумела, некаторыя праблемы існавалі, але вар’яцтва кшталту Варфаламееўскай ночы магло выклікаць – і выклікала – выключна страх і агіду. Сакратар Манлюка па прыбыцці пісаў, што “яны (шляхта Рэчы Паспалітай) нават не жадаюць згадваць імёны караля, каралевы і прынца Анжуйскага (Генрыха Валуа)”. Біскупу давялося, як кажуць французы, faire bonne mine à mauvais jeu – расказваць аўдыторыі казкі аб тым, што Генрых не ўдзельнічаў у разні, што ён усёй душой за гугенотаў і ўвогуле мілы чалавек і пацыфіст. Атрымалася не вельмі. Але і кандыдатура Валезы не была знятая.


Выбары караля і вялікага князя праходзілі ў Празе, прадмесці Варшавы. Як і чакалася, галоўным пытаннем на выбарах было “Габсбург ці Валезы”? Тое, што француз перамагае, выявілася ўжо 5 красавіка, на першы дзень выбараў. Праз колькі дзён прадстаўнікі прынца прысягнулі так званымі “Генрыкавымі артыкуламі” – і гэты дакумент замацаваў той дзяржаўны лад, які зробіць Рэч Паспалітую ўнікальным прыкладам у еўрапейскай і міравой гісторыі  і адначасова прывядзе дзяржаву да гібелі і падзелу паміж суседзямі праз два стагоддзі.


Напомнім асноўныя моманты “артыкулаў”.


Вальны сейм, які дагэтуль склікаўся нерэгулярна, рабіўся галоўным органам кіравання дзяржавай, кароль павінен быў склікаць яго для вырашэння найважнейшых пытанняў кожныя два гады.


Чвэрць даходаў караля аддавалася на аплату пастаяннага войска (яно так і называлася “кварцяное” – “чвартковае”. Варта заўважыць, што гэты артыкул новым не быў, кварцяное войска пачало існаванне яшчэ за Жыгімонтам Аўгустам).


Аб’ява вайны, заключэнне міру, скліканне паспалітага рушання – усё гэта манарх мог ажыццяўляць толькі з дазволу сейма.


Кароль пазбаўляўся судовага і заканадаўчага права, а таксама права ўстанаўліваць падаткі.


Абавязкам караля рабілася падтрымка рэлігійнага міру ў дзяржаве – у камплекце з падпісанай у тым жа 1573 годзе Варшаўскай канфедэрацыяй гэта зрабіла Рэч Паспалітую самай верацярпімай краінай у Еўропе. Магчыма, артыкул быў уключаны тэрмінова, каб пазбегнуць у Польшчы і ВКЛ аналагаў Варфаламееўскай ночы.

Нарэшце, калі шляхце не падабалася праўленне караля, яна мела права распачаць супраць яго рокаш – то бок легальную грамадзянскую вайну.


Акрамя “Артыкулаў”, якія былі з гэтага часу абавязковыя для кожнага караля і вялікага князя, Жан дэ Манлюк падпісаў і так званую pacta conventa – абавязкі ўжо асабіста Хенрыка Валезы. Па змесце яны чымсьці нагадваюць абавязкі, якія падпісаў за два стагоддзі да гэтага літоўскі князь Ягайла – Генрых кляўся выплаціць даўгі Жыгімонта Аўгуста, даць войска супраць Масквы, плаціць па 450 000 злотых у казну з асабістых прыбыткаў, а таксама пабудаваць польскі флот (праз паўстагоддзя такі ж абавязак возьме на сябе Уладзіслаў Ваза – і ў абодвух выпадках флот застанецца на паперы).



11 траўня 1573 года Генрых Валуа быў абраны каралём Польшчы і вялікім князем Літоўскім. Улічваючы, што прабыў ён у гэтым стане менш за год, не зрабіў нічога, нават не ажаніўся з Ганнай Ягелонкай і нарэшце папросту збег у Францыю – наступствы падпісаных гэтым “каралём на час” дакументаў проста дзівяць. Калі Ягайла, які таксама моцна паўплываў на гісторыю ВКЛ, усё ж такі дамогся свайго і застаўся ў гісторыі як паспяховы кароль, тут мы маем справу з сітуацыяй, вартай Цэзара: “прыйшоў, убачыў, падпісаў” (прычым нават не сам падпісаў). Зразумела, пачалося ўсё не з Валуа, і, калі б папярэднія дзесяцігоддзі добра не падрыхтавалі пераход улады да шляхты і магнатаў у Княстве і Кароне, “Генрыкавы артыкулы” былі б парваныя і адкінутыя (як у 1730 годзе былі парваныя “Кандыцыі”, навязаныя Вярхоўнай таемнай радай расійскай імператрыцы Ганне Іяанаўне). Але гісторыя не ведае ўмоўнага ладу, і мы маем тое, што маем.


Дзяніс Буркоўскі


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип