• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.10.2017 | У краіне

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правёў творчыя сустрэчы ў пяці гарадах Беларусі

У кастрычніку 2017 года ў Беларусі завяршылася кампанія па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, арганізаваная Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа. Фіналам кампаніі стала серыя творчых сустрэч з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам у пяці гарадах краіны. Акцёр падзяліўся гісторыямі пра Беларусь, пакінутымі за кадрам перадачы «Падарожжа дылетанта», і распавёў, як пераадолеў сур’ёзнае захворванне, каб працягнуць падарожжа.

1

Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі жыхары і госці гарадоў Горкі, Ашмяны, Слонім, Полацк і Сянно. Мерапрыемствы наведалі каля 300 чалавек.

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт прыпыніў свае падарожжа з-за хваробы. Акцёр перанёс інфаркт міякарда. Затым рушылі ўслед складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення Юрый аднавіў здымкі перадачы, але ўжо ў новым фармаце. Пра гэтыя змены, пра сваё жыццё, творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт распавёў на сваіх творчых сустрэчах.

– Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Таму правядзенне такіх сустрэч не выпадкова.

Я ўдзячны кожнаму, хто прыйшоў на мае творчыя сустрэчы. Мне задавалі вельмі цікавыя пытанні і распавядалі свае асабістыя гісторыі. У нас атрымалася адкрытая размова ў прыязнай абстаноўцы. Кожная з гэтых сустрэч запомніцца мне на вельмі доўгі час. Я рады быць часткай такой карыснай ініцыятывы і спадзяюся, што творчыя сустрэчы падарылі гледачам добры настрой і натхнілі клапаціцца пра сваё здароўе, – паведаміў Юры Жыгамонт.

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе ў рамках праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа і ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ініцыявала правядзенне рэспубліканскай кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!». Кампанія складалася з некалькіх кампанентаў.

4

29 верасня падчас Сусветнага дня сэрца ў дванаццаці школах трох рэгіёнаў Беларусі быў праведзены адзіны ўрок па прафілактыцы сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Больш за 500 вучняў 8-11 класаў даведаліся пра хваробы сістэмы кровазвароту, іх сімптомы, рызыкі развіцця, а таксама што трэба прадпрымаць, каб іх папярэдзіць.

Да ініцыятывы далучылася сацыяльная сетка «Аднакласнікі». 29 верасня любы жадаючы мог прайсці тэматычны тэст і даведацца, наколькі ён схільны сардэчна-сасудзістых захворванняў; каля 5000 чалавек прайшлі тэст і атрымалі рэкамендацыі, як умацаваць сваё здароўе.

– Хваробы сістэмы кровазвароту з’яўляюцца галоўнай прычынай смяротнасці і інваліднасці насельніцтва ў Беларусі. З дапамогай інфармацыйнай кампаніі мы расказваем, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і спрабуем матываваць людзей змяніць сваё паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Мы рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам таксама сталі для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя, – пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»

Выйшаў міні-альбом аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў Nürnberg, які атрымаў вялікую аўдыторую за межамі краіны...

valiancina_shauchenka
Кіно

Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будзе прэзентавана новая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам

З 4 лютага Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрыюць новы праект «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» —...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа

З’яжджаючы з Беларусі, рэлаканты рэдка ўсур’ёз разглядаюць чысціню паветра як фактар ​​пры выбары новага месца...

Апошнія навіны

    Музыка
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі
    Грамадства Мастацтва
    «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам
    Грамадства
    Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа
    Грамадства
    Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах
    Грамадства
    «Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў
    Грамадства «Музыка»
    «Huki Bi-sajda» (фрагмент). Музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому
    Літаратура
    «Калі мы звяры, нас можна надрэсіраваць жыць па-чалавечы». Наста Кудасава — пра эміграцыю, новыя кнігі і любоў
    Грамадства Літаратура
    Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра
    Літаратура
    Літаратурная відэагутарка «Кантэкст» з пісьменніцай і літаратуразнаўцай Алай Петрушкевіч
    Грамадства
    Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект
    Грамадства
    Ініцыятар выпуску ва Украіне канверта з выявай Алеся Бяляцкага і маркі з «Пагоняй» распавёў гісторыю і нагоды стварэння гэтых філатэлістычных аб’ектаў
    Грамадства Гісторыя
    «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
    Навіны "Будзьма!" «Разумняты»
    Чаму Беларусь называлі краінай майстроў? Распавядаем у новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»
    Грамадства Літаратура
    Дзмітры Строцаў: У планах новага выдавецтва Hochroth-Minsk на 2023 год — не менш за дзясятак беларускіх кніг

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 02.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 02.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 02.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 02.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 02.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 02.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип