Шаноўнае спадарства, кампанія “Будзьма беларусамі!” атрымала шмат допісаў і просьбаў перавыдаць каляндар “Не маўчы па-беларуску!”. Мы радыя такой цікавасці, таму неўзабаве каляндар з’явіцца ў крамах Беларусі. Але мы не проста паўтараем мінулагодні, а дапаўняем яго новымі цікавосткамі.
Зараз жа мы звяртаемся да вас з прапановай самім выбраць вокладку для нашага календара. Калі ласка, галасуйце за адзін з прапанаваных варыянтаў, выказвайцеся ў каментарах. Нам вельмі важнае вашае меркаванне!