Выйшла ўнікальнае выданне пра беларускага паэта Алеся Разанава

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга «Праз сябе — да сусвету» пра Алеся Разанава. Наклад — усяго 100 асобнікаў.


«Praz siabie — da susvietu»

«Гэтая кніга — даніна памяці вялікаму паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры. Кола аўтараў вельмі шырокае. Сярод іх вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі, выдаўцы, мастакі, мастацтвазнаўцы, журналісты, настаўнікі, якія добра ведалі яго як чалавека і вторчую асобу. Аўтары — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі пра сустрэчы, супрацоўніцтва з Алесем Разанавым, думкамі пра ягоную творчасць», — адзначаюць у выдавецтве.

«Praz siabie — da susvietu»

Кніга змяшчае таксама ўспаміны родных, згадкі самога паэта пра сваё дзяцінства, стэнаграфічны запіс дыскусіі 2011 года і паэтычныя прысвячэнні яму.

Выданне багата ілюстраванае архіўнымі фотаздымкамі. 

Замовіць кнігу можна па спасылцы.

Глядзіце яшчэ: