Вечар памяці Рыгора Бярозкіна – 5 ліпеня

29.06.2018 Афіша

3 ліпеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага літаратурнага крытыка XX стагоддзя Рыгора Саламонавіча Бярозкіна, чалавека трагічнага лёсу і светлай душы.

афіша

У гонар юбілею часопіс “Маладосць” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзяць вечар, на якім прагучаць успаміны пра Рыгора Бярозкіна, яго любімыя вершы, а таксама будуць прадстаўлены архіўныя матэрыялы і прадэманстраваны кнігі з дарчымі надпісамі. Гэта будзе цёплы, шчыры, праніклівы, утульны дзень нараджэння, на які запрашаюцца ўсе.

Чакаем творчую інтэлігенцыю, аматараў літаратуры, сяброў часопіса і прадстаўнікоў прэсы ў чацвер 5 ліпеня а 17-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры на Багдановіча, 13.

Паводле арганізатараў