“Вечны вандроўнік” зноў у вандроўку

Перасоўная выстава “Вечны вандроўнік”, арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” ў гонар 120-годдзя Язэпа Драздовіча, 24 снежня пераедзе з Мінску ў музейны комплекс Напалеона Орды вёскі Варацэвічы, што ў Брэсцкай вобласці. Выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.

На ёй будуць прадстаўленыя ўжо вядомыя мінчукам карціны Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Міколы Купавы, Яўгена Шатохіна, Міколы Аўчыннікава. З новых твораў экспазіцыі гледачы змогуць убачыць карціны Янкі Рамановіча, Уладзіміра Рамейкі, Алеся Фалея.

Урачыстае адкрыццё пачнецца а 15.00. Выстава будзе доўжыцца цягам месяца, пасля чаго пераедзе ў Ліду.

Тэгі: