26 жніўня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі санаторый “Прыморскі”, што месціцца на ўзбярэжжы Мінскага мора, дзе правялі прэзентацыю 13 нумара часопіса “Верасень”.
Акрамя таго падчас творчай сустрэчы ішла размова пра Год Культуры, які ладзіцца сёлета на Беларусі і ягоныя асноўныя чыннікі. Цяпер дадому госці санаторыя, якія прыехалі сюды не толькі з Беларусі, а і з Расіі, Эстоніі, Літвы і Ізраіля вернуца з цвёрдым перакананнем, што беларуская Паэзія, Песня і Мова ёсць! 24 жніўня гэткія ж сустрэчы былі наладжаны ў санаторыях: “Пралеска” і “Ракета”.
Выступы адбываліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Глядзіце таксама: