“Верасень” “у электрычнасці”

30.09.2010 Афіша

13-10-10-akulich-i-werasen

Праект “Верасень” у электрычнасці

і элітарны артхаус

13 кастрычніка 2010 года


У Фальварку “Добрыя мыслі” (вул. Магілёўская, 12)
Пачатак у 19-00
Мы свядома абралі дзень 13 кастрычніка для прадстаўлення новай праграмы Вольгі Акуліч і гурта “Верасень” “у электрычнасці”. Бо няма ніводнага ўдзельніка гурта, для каго 13 было б “нешчаслівым”.  Мы прадставім новую праграму з 13 песень.

Даведкі па тэлефоне +375 29 640 09 38

Апроч музычнай часткі наведнікаў Фальварка “Добрыя мыслі” чакае і кінасюрпрыз – паказ кароткаметражных фільмаў у стылі “бескампрамісны элітарны артхаус” Аляксея Марозава і Фёдара Немцава (які “па сумяшчальніцтву” з’яўляецца бас-гітарыстам гурта “Верасень”). Гэта фільмы “Так говорил Кагги” (2007 г.), “Доброе утро звездный свет” (2008 г.) і новая работа маладых рэжысёраў 2010 года – “Масала”.

Пакуль што гэтыя кінаработы малавядомыя шырокаму колу гледачоў. Але яны ўжо адзначаны ўзнагародамі кінафорумаў  “Кінагрань” (Минск), “Кінаварка”(Минск), “Мегаполіс” (Санкт-Пецярбург). Цяжка пераказаць сюжэт фільмаў, гэта як раз той выпадак, калі “лепей адзін раз убачыць”