Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі

15 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі гледачы патрапяць на перфарматыўны эскіз-даследаванне выражэння чалавечых пачуццяў.


afisza_wyhareuszy.jpg

Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па п’есе тэатральнай аглядальніцы  budzma.org Наталлі Міхаліны Скарынкі — своеасаблівы спосаб адлюстраваць суіснаванне інаватыўнай формы тэксту і вобразнасці ў сцэнічнай прасторы. Канцэпцыя пабудавана на свабодзе рухаў і экспрэсіі слоў, на выпадковым пераключэнні механізмаў метафар.

Рэжысёрам дзеі выступіў Павел Гарадніцкі.

Ролі выконваюць Валянціна Гарцуева і Мікалай Стонька.

Музыка да дзеі: Эрык Арлоў-Шымкус.

Афіша: Караліна Палякова.

Пераклад на польскую: Ірына Лаппо.

Прадзюсар: Вікторыя Яфімава.

Мова — беларуская з польскімі субтытрамі.

Час: 15 снежня, 19:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11)

Уваход вольны

Дзеля камфортнага размяшчэння патрабуецца рэгістрацыя: https://forms.gle/vgyYitTs36mFNdhB8

Праект прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры. Партнёр — Музей Вольнай Беларусі.

Чытайце яшчэ: У Варшаве з аншлагам прайшла чытка п’есы Канстанціна Сцешыка «Мароз». Чаму гэта важна