У Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Выгарэўшы»

30 снежня, у Варшаве адбылася прэм’ера эксперыментальнай дзеі «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме тэатральнай аглядальніцы Budzma.org Наталлі Міхаліны Скарынкі.


«Vyhareŭšy»

«Выгарэўшы» — гэта перфарматыўны эскіз-даследванне выражэння чалавечых пачуццяў. Своеасаблівы спосаб адлюстраваць суіснаванне інаватыўнай формы тэксту і вобразнасці ў сцэнічнай прасторы.

«Vyhareŭšy»

Канцэпцыя дзеі «Выгарэўшы» пабудавана на свабодзе рухаў і экспрэсіі слоў, на выпадковым пераключэнні механізмаў метафар.

«Не магу не падзяліцца з вамі прыгожай фотадакументацыяй прэм’еры ад @natalkapapova. Яшчэ раз дужа дзякую за здымкі і цёплы водгук!», — напісала Наталля Міхаліна Скарынка на сваёй старонцы ў Інстаграм.

«Vyhareŭšy»


«Vyhareŭšy»

«Vyhareŭšy»

Чытайце яшчэ: Гэты год быў... спецыфічны. Найцікавейшыя тэатральныя падзеі 2023-га