• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
02.08.2022 | Грамадства

У Мінску адкрылася выстава да юбілею Пімена Панчанкі

«У мястэчку Бягомль, у дрымучых лясах вярхоўя Бярэзіны, прайшло маё дзяцінства… Духмяная звонкая зямля, родны дом, напоўнены казкамі, паданнямі, легендамі. З малых гадоў усе мы вучыліся пасвіць у лесе кароў, збіраць ягады і грыбы, вязаць венікі, выразаць з балотнай бярозы чачоткавыя кіі, а з лазы — дудкі і свісткі, знаходзіць птушыныя гнёзды, запасаць на зіму арэхі і рабіну…»


99.jpg

Так натхнёна пісаў пра сваё дзяцінства народны паэт Беларусі Пімен Панчанка, піша «Звязда». У гэты год, багаты на літаратурныя юбілеі, мы адзначым і яго 105-годдзе. Дата выпадае на 23 жніўня, але ўжо цяпер у Мінскай гарадской бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылося адкрыццё выставы, якая распавядае пра жыццёвыя шляхі паэта, прадстаўляе рэдкія дакументы. Выстава была арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. А незвычайных фактаў у біяграфіі паэта шмат… Нарадзіўся ён не каля любай сэрцу Бярэзіны, адкуль усе продкі, а ў Рэвелі, цяперашнім Таліне. Сям’я будучага паэта паехала туды ў заробкі, бацька працаваў рабочым на будоўлі караблёў.

Ні шторму, ні буры тады не было,

Калі нарадзіўся я ў Таліне.

Звычайнае сонца звычайна ўзышло

Пасля гадзіны світальнай.

100.jpg

У 1921 годзе сям’ю, акрамя бацькі, пераправілі праз польска-савецкую граніцу ў СССР. Вось так і пачаўся беларускі перыяд біяграфіі… У Бягомлі паэт скончыў школу-сямігодку, пачаў складаць вершы… Жыццё не песціла, давялося зусім юным працаваць у Бабруйску на дрэваапрацоўчым камбінаце… Потым былі настаўніцкія курсы і інстытут, а ў 1938-м выйшаў першы зборнік з красамоўнай назвай — «Упэўненасць». Як гэты зборнік выглядаў, можна ўбачыць у экспазіцыі выставы. Але не толькі тым, што ён першы для аўтара, гэты зборнік цяпер адметны… У юбілейны год Пімена Панчанкі гадзіннікавы завод «Луч» у межах калекцыі «Мова» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаных Панчанку — за аснову дызайну ўзяты менавіта зборнік «Упэўненасць».

Асобны стэнд — «Дарога вайны» — распавядае пра ваенныя старонкі жыцця… Пімен Панчанка быў прызваны ў Чырвоную Армію ў вepacні 1939 гoдa. Ён не здагадваўся, што вайсковая служба зацягнецца да 1946-га. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, у час Вялікай Айчыннай працаваў у poзныx вaйcкoвыx выдaннях, быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» і «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені. Яго шматлікія шчымлівыя, уражальныя вершы пра вайну — ад уласнага досведу. Вось на фотаздымку, зробленым у ліпені 1943-га, ён і Аркадзь Куляшоў у вайсковай форме, маладыя, сур’ёзныя… У тым жа 1943-м Панчанка піша свой шэдэўр «Герой»:

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!

Мы не на пляжы, а на вайне".

І лёг на змяіныя скруткі дроту.

І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў

Прайшлі па яго спіне.

А далей — малавядомая старонка біяграфіі… У 1944 гoдзe Пімeн Пaнчaнкa ў cклaдзe 34-й apміі тpaпляe ў Іpaн. Менавіта там ён напісаў свой паэтычны цыкл «Іранскі дзённік». На стэндах прадстаўлены фотаздымкі паэта таго часу, на фоне экзатычных пейзажаў, і цытуецца верш:

101.jpg

Я ўсё пераблытаў — дзе мора, дзе неба,

Дзе хмары, дзе горы…

Іран.

Красавік.

Даўно я не еў беларускага хлеба,

Ад паху смалістага бору адвык.

У 1946-м паэт нарэшце вяртаецца ў Mінcк, і адгэтуль яго жыццё непарыўна звязанае з літаратурай. У падрыхтоўцы экспазіцыі ў бібліятэцы імя Ф. Багушэвіча ўзяло ўдзел выдавецтва «Мастацкая літаратура» — яно прадставіла выданні Пімена Панчанкі, якія менавіта ў ім убачылі свет. А гэта дзясяткі вядомых кніг: «Снежань» (1972), «Млечны Шлях» (1980), «Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Сіні ранак» (1984), «Лясныя воблакі» (1985), «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988), «Высокі бераг» (1993), «Зямля ў мяне адна» (1996) і іншыя. Адзін з адметных зборнікаў з’явіўся пасля смерці аўтара — «Сэрца маё», са знакамітай серыі «Мастацкай літаратуры» «Сто вершаў». Творы Панчанкі суправаджаюцца там рэпрадукцыямі карцін народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі. Складальнікі палічылі, што спадчына абодвух народных творцаў перагукваецца, мае шмат агульнага.

Намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп распавёў пра свае сустрэчы з Піменам Панчанкам. Класік падтрымліваў маладых, не шкадаваў добрых парад… Сапраўды, ставіўся па-бацькоўску. Пра што сведчыць вось такая гісторыя, расказаная Віктарам Анатолевічам:

— Мне тады было 19 гадоў. У часопісе «Маладосць» Мікола Аўрамчык выбраў для друку чатыры мае вершы. І вось я прыйшоў у рэдакцыю, каб сфатаграфавацца. У кабінеце Міколы Якаўлевіча быў Пімен Панчанка. І пакуль фатограф Валянцін Ждановіч рыхтаваў да работы свой фотаапарат, Мікола Аўрамчык і Пімен Панчанка рыхтавалі маю прычоску да фотасесіі. Валасы ў мяне былі доўгія і непаслухмяныя. Мікола Якаўлевіч, прычэсваючы мяне, згадаў, што калі ён быў малады, то са сваімі сябрамі, калі ішлі фатаграфавацца, намазвалі валасы алеем, каб яны добра ляжалі. Алею ў кабінеце Аўрамчыка не было, дык галаву мне Панчанка намачыў вадой з графіна. Потым мяне з прычоскай, зробленай Аўрамчыкам і Панчанкам, сфатаграфаваў Ждановіч, і ў 9-м нумары «Маладосці» за 1979 год з’явіліся мае вершы з фотаздымкам…

102.jpg
Навум Гальпяровіч


Падчас адкрыцця выставы сваімі ўражаннямі ад асобы і творчасці Пімена Панчанкі падзяліліся паэты Навум Гальпяровіч і Кацярына Мяшкова. На думку Навума Гальпяровіча, Пімен Панчанка — менавіта з тых паэтаў, якім удалося расчуць «шэпт нябёсаў». А загадчыца бібліятэкі Наталля Стрыгельская заклікала чытачоў не толькі знаёміцца з экспазіцыяй, але і браць для прачытання кнігі юбіляра. Тым больш у Год гістарычнай памяці вельмі карысна пазнаёміцца з ягонымі вершамі на ваенную тэму, бо яны напісаныя сведкам, напісаныя таленавіта і шчыра.

У экспазіцыі прадстаўлена шмат рэдкіх фота… На іх можна ўбачыць паэта з сябрамі і блізкімі. Вось Пімен Панчанка зняты з Іванам Мележам, з Янкам Брылём, з Максімам Танкам, з Васілём Быкавым, з Аркадзем Куляшовым… На многіх фотаздымках ён смяецца ці хоць бы ўсміхаецца. Пімен Панчанка быў чалавекам вясёлым, сардэчным і сціплым, нездарма сваё жыццёвае крэда сфармуляваў так:

…А калі вас уздыме слава,

Аб гэтым думайце радзей…

Глядзіце зверху ўніз на травы

Ці на ваду.

Не на людзей.

Уваход на выставу вольны, таму для ўсіх жадаючых гэта добрая нагода дакрануцца да гісторыі беларускай літаратуры і добрай паэзіі.

Людміла Іванова, фота аўтара, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM