Выстава польскіх мастакоў у Горадні

13.05.2009 Культура

vystava_hdansk2

Выстава маладых польскіх мастакоў з Гданьску, сяброў творчай суполкі “Абсерваторыя рэчаіснасці”, адкрылася 12 траўня ў гарадской выставачнай залі Горадні.

На выставе прадстаўлена больш за 50 маштабных палотнаў польскіх мастакоў. Кантрастныя фарбы, яркія вобразы, амаль фатаграфічная дакладнасць выяваў – з гэтага складаецца эмацыйнайсць карціны, што непазбежна ўплывае на гледача. Эмоцыя як спосаб бачыць і адчуваць рэчаіснасць, адгукацца на вузлавыя праблемы соцыюму.

Гэта чарговы сумесны праект гродзенскай гарадской выставачнай залі і мастацкай галерэі польскага Сопата. Тэкст цалкам.

Выстава працягнецца да канца траўня.

Фота з сайта  afisha.s13.ru

Тэгі: