Выставачны праект «Спадарыня Лялька» запрашае!

13.11.2013 Афіша

14 лістапада па 10 снежня ў выставачнай залі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ( вул. Гікалы, 4 , бібліятэка ім. Пушкіна ) мы запрашаем Вас наведаць выставачны праект «Спадарыня Лялька».

Сёння аўтарская лялька – гэта сапраўдны твор сучаснага мастацтва, сваёй сутнасцю блізкае і зразумелае гледачу ці калекцыянеру. Гэта не цацка і не маленькі сувенір. Кожная лялька – гэта цэлы свет, свая гісторыя, загадка. Лялькі – цудоўныя стварэнні, маленькія чалавечкі з вялізнай душой. Таму яны такія  прыцягальныя і вельмі арганічныя ў хатнім інтэр’еры.

Усё гэта прымушае нас паважліва ставіцца да гэтых дзіўных стварэнняў і менавіта таму мы назвалі наш праект «Спадарыня Лялька ». Здзіўляйцеся і захапляйцеся!

Дадзены праект уключае ў сябе выставу лялек, конкурсы, майстар – класы , цікавыя сустрэчы і зносіны для ўсіх аўтараў і аматараў аўтарскай лялькі ў нашай краіне. Далучайцеся!

Упадабаныя Вамі экспанаты і сувеніры могуць стаць часткай Вашай калекцыі.

Адрас : Бібліятэка імя  А.С. Пушкіна (за ЦУМам )

Мінск , Гікала , 4

Ст. метро « Пл . Якуба Коласа»

Час працы:

Серада – Нядзеля – з 11:00 да 19:00.

Панядзелак – выхадны.

Аўторак – толькі экскурсійнае абслугоўванне па папярэднім запісе.

Запіс па тэлефонах: +375 (29 ) 250-21-08 , +375 ( 44) 750-68-65 .

Даведкі па тэлефонах: +375 (17 ) 290 91 45 , +375 (17 ) 380 40 91.

Кошт квітка 20000 б.р., ільготны 10000 б.р.