У Беларусі цяпер мастацкія выставы можна будзе праводзіць толькі з дазволу ўладаў

Пра новыя правілы арганізацыі выставаў паведамляе Беларускі саюз мастакоў.


334512757_3447489705540787_4790298430755984215_n.jpg

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 222 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры арганізатар выставы абавязаны не пазней чым за 10 каляндарных дзён да дня яе правядзення паведаміць аб правядзенні выставы ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога (Мінскага гарадскога) тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры па месцы правядзення выставы.

Пісьмовае паведамленне аб правядзенні выставы павінна ўтрымліваць:

— інфармацыю пра арганізатара выставы (для грамадзян-прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, для юрыдычных асоб-найменне і месцазнаходжанне)^;

— аўтарах твораў, публічны паказ якіх плануецца ажыццявіць, і іх творчай дзейнасці з прадастаўленнем пераліку гэтых твораў і фатаграфій (відэаматэрыялаў)^;

— назве, часу (тэрмінах) і месцы правядзення выставы.

Дадзеныя патрабаванні не распаўсюджваюцца на выставы, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі.

Персанальная адказнасць за выкананне заканадаўства ўскладаецца на кіраўнікоў арганізацый.