Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін правядуць шэраг выступаў у Пухавіцкім раёне 13 жніўня. У 10.30 у г. Мар’іна Горка сустрэча з пісьменнікамі пройдзе ў Гісторыка-краязнаўчым музеі па вул. Савецкай, 13. А 12-й адбудзецца творчая сустрэча ў аздараўленчым лагеры «Лясная казка», а ў 14.00 — у Доме адпачынку ў п.Талька Пухавіцкага раёну. Апошняе мерапрыемства адбудзецца ў 16.20 у Абласным медыцынскім рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры г. Мар’іна Горка